Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

21 май 2025

Студэнты наведалі Літаратурную гасцёўню

20 мая 2025 года студэнты філалагічнага і фізіка-матэматчнага факультэтаў наведалі Літаратурную гасцёўню "Таемнасць прыгожага слова (да 80-годдзя Вялікай Перамогі)", куды завітала спецыяльны карэспандэнт выдавецкага дома "Беларусь сегодня", член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, аўтар кніг паэзіі "Споведзь", "Песня мая душэўная", "Пераспевы", "Мая зямля -- яна мая да скону", гумарыстычных паэм "Быль пра шкодніка Сёму", "Быль пра школьніка Сёму", перакладчык, удзельнік многіх перадач беларускага тэлебачання і радыё Алена Уладзіміраўна Басікірская.

Студэнты з цікавасцю і натхненнем слухалі вершы паэтэсы, прысвечаныя Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, непаўторнай прыгажосці і велічы беларускага краю. Шчырая атмасфера любові да Радзімы стваралася яркасцю і эмацыянальнасцю выступлення А. Басікірскай.

К следующим новостям