Фізіка-матэматычны факультэт – адзін з найстарэйшых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
У 1947 г. адбыўся першы прыём студэнтаў на спецыяльнасці «Фізіка», «Матэматыка».

У цяперашні час набор ажыццяўляецца на спецыяльнасці бакалаўрыяту (агульная вышэйшая адукацыя) і магістратуры (паглыбленая вышэйшая адукацыя).
Ступень бакалаўра:
- Фізіка-матэматычная адукацыя (матэматыка і інфарматыка),
- Фізіка-матэматычная адукацыя (матэматыка і фізіка),
- Фізіка-матэматычная адукацыя (фізіка і інфарматыка).
Форма навучання – дзённая. Працягласць навучання – 4 гады.
Ступень магістра:
- Фізіка-матэматычная адукацыя. Прафілізацыя: Матэматыка, фізіка, інфарматыка.
Форма навучання – дзённая. Працягласць навучання – 1 год.
Форма навучання-завочная. Працягласць навучання – 1 год і 6 месяцаў.
- Фізіка-матэматычная адукацыя. Прафілізацыя: Адукацыйная робататэхніка.
Форма навучання-завочная. Працягласць навучання – 1 год і 6 месяцаў.
Нашы кантакты:
220030, Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 18
+375 17 3112234, +375 17 3112236
fmf@bspu.by
fmf.bspu.by
Адукацыйная і навуковая дзейнасць, навукова-метадычная работа факультэта ажыццяўляецца дэканатам і кафедрамі, якія ўваходзяць у склад факультэта:
- Матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі
Супрацоўнікі кафедры ажыццяўляюць навукова-даследчую работу па праблеме «Распрацоўка вучэбна-метадычнага забеспячэння матэматычнай падрыхтоўкі ў сістэме агульнай сярэдняй і вышэйшай педагагічнай адукацыі на аснове кампетэнтнаснага падыходу»
- Інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі
Супрацоўнікі кафедры ажыццяўляюць навукова-даследчую працу па праблеме «Навукова-метадычнае забеспячэнне мадэрнізацыі сістэмы падрыхтоўкі будучага настаўніка інфарматыкі ва ўмовах развіцця лічбавага грамадства».
- Фізікі і методыкі выкладання фізікі
Супрацоўнікі кафедры ажыццяўляюць навукова-даследчую работу па праблеме «Адаптацыя электронных інфармацыйных рэсурсаў для фарміравання прафесійных кампетэнцый ў галіне фізікі метадамі інтэгравання ў сістэму педагагічнай адукацыі традыцыйных і дыстанцыйных формаў навучання».
Навукова-адукацыйныя цэнтры факультэта:
- Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр па адукацыйнай робататэхніцы,
- Лабараторыя лічбавага мадэлявання фізічных працэсаў,
- Мультымедыйная лабараторыя,
- Планетарый.
На базе факультэта штогод праводзіцца дзве канферэнцыі:
- Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Фізіка-матэматычная адукацыя: традыцыі, інавацыі, перспектывы»;
- Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Інавацыйныя падыходы да навучання фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы».
Канферэнцыі прысвечаны актуальным праблемам фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, праблемам выкладання фізікі, матэматыкі і інфарматыкі ў школе і ВНУ. Разглядаюцца пытанні зместу, якасці ведаў, арганізацыі даследчай і самастойнай работы, выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у выкладанні фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, методыкі выкладання матэматыкі, інфарматыкі і фізікі ў цэлым.
Мы адкрытыя для супрацоўніцтва ў галінах даследаванняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, мы таксама зацікаўлены ў абмене вопытам у галіне падрыхтоўкі будучых настаўнікаў матэматыкі, фізікі і інфарматыкі.



