20 мая 2025 года студэнты філалагічнага і фізіка-матэматчнага факультэтаў наведалі Літаратурную гасцёўню «Таемнасць прыгожага слова (да 80-годдзя Вялікай Перамогі)», куды завітала спецыяльны карэспандэнт выдавецкага дома «Беларусь сегодня», член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, аўтар кніг паэзіі «Споведзь», «Песня мая душэўная», «Пераспевы», «Мая зямля — яна мая да скону», гумарыстычных паэм «Быль пра шкодніка Сёму», «Быль пра школьніка Сёму», перакладчык, удзельнік многіх перадач беларускага тэлебачання і радыё Алена Уладзіміраўна Басікірская.
Студэнты з цікавасцю і натхненнем слухалі вершы паэтэсы, прысвечаныя Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, непаўторнай прыгажосці і велічы беларускага краю. Шчырая атмасфера любові да Радзімы стваралася яркасцю і эмацыянальнасцю выступлення А. Басікірскай.







